Звоните сейчас

 (8-017) 291-88-66  

     (8-029) 341-88-40                                                  

           (8-029) 781-88-66

СДЕЛАТЬ ЗАКАЗ

Нашы прайсы

ЭТО ИНТЕРЕСНО

Гибкая система скидок!!!

Пенапалістырольныя пліты

Пенапалістырольныя пліты гэта жорсткі ўспенены тэрмапласт, які ўяўляе сабой массу з аплаўленых гранул. Кожная гранула складаецца з аднолькава размеркаваных мікраскапічных клетак, якія запоўнены паветрам. Пенапалістырол(ППС) на 98% складзены з паветра і толькі на 2% з палістырола (пенопласта). 

Гэты склад і надае надзвычайныя якасці матэрыялу, які атрымаў прызнанне ва ўсім свеце. ППС вызначаецца тым, што валодае вялікім наборам станоўчых якасцей, неабходных для будаўнічага матэрыялу. Як паказваюць разлікі, цеплаізаляцыя зробленая з дапамогай ППС з'яўляецца адным з эфектыўнейшых метадаў паніжэння энергаёмістасці.

Падтрыманне камфортных умоў пры экспуатацыі будынкаў, пабудаваных з традыцыйных будаўнічых матырыялаў, якія патрабуюць вялізнага расходу энергетычных носьбітаў, што ў канчатковым выніку пагаршае экалагічнае становішча, асабліва ў вялікіх населенных пунктах. 

Вызначана, што агульныя цепластраты праз сцены, пакрыццё і шыбы складаюць амаль 70% ад усіх страт цяпла. 

Высокія цеплаізаляцыйныя якасці і вялікі срок выкарыстоўвання робяць пенапалістырол найлепшым ізаляцыйным матэрыялам. Выкарыстоўваючы пенапалістырольныя пліты ў розных зонах будынку, Вы надзвычай лёгка вырашыце праблему атрымання камфортных умоў жыцця і эканоміі паліўных сродкаў на цяпло.


Галіны выкарыстання:


- цеплаізаляцыя дахаў і фундаментаў будынкаў
- цепла- і гукаізаляцыя падлог 
- у якасці напаўніцеля ў аблегчаных каркасных сценах 
- у якасці ізаляцыйнага пласта ў слаістых сценах 
- знадворкавая ізаляцыя сцен

Якасць пенапалістэрола.

Бяспека. Матэрыял атрымліваецца, выкарыстоўваецца і ўтылізуецца без шкоды для навакольнага асяроддзя і здароўя людзей. Пенапалістырол - гэта на 100% неаднаразова ўжываемы, найбольш чысты і бяспечны цеплаізаляцыйны матэрыял. Ён ужываецца і ў якасці пакавальнага матэрыялу для прадуктаў харчавання, цацак, шкла, бытавой тэхнікі і г.д.

Добрае цеплавое супраціўленне. Пенапалістырол на 98% зроблены з нерухомага паветра, якое знаходзіцца непасрэдна у яго структуры. Нерухомае паветра, як вядома, з'яуляецца найлепшым прыродным цеплаізалятарам. Знаходжанне палістыролавага пластыка ў матэрыяле складае 2% - такая камбінацыя і забяспечвае плітам ППТ добрыя цеплаізаляцыйныя якасці. Пры гэтым цеплаізаляцыйныя якасці пенапалістэрол захоўвае як у вільготных умовах, так і пры нізкіх цемпературах. 

Гуканепранікальнасць і ветраахоўныя дзеянне. Пры пацяпленні з дапамогай пенапалістэрольных пліт ППТ не патрэбна дадатковая ветраахова. Акрамя таго, паляпшаецца гукаізаляцыя кантсрукцый. 

Вільготастойкасць. Цеплаізаляцыйныя пліты ППТ не гіграскапічныя. Увабранне вільготы пенапалістэрола значна ніжей, чым у мінеральнай ваты. Нават пры працяглам апусканнні ў воду цеплаізаляцыйныя пліты ППТ уцягваюць некалька працэнтаў вады ад сваей вагі. Гэта дае магчымасць выкарыстоўваць іх для паляпшэння пацяплення падмуркаў пры непасрэднам кантакце пацяпліцеля з глебай. 

Высокая стойкасць да нагрузак. Кароткатэрміновая і доўгатэрміновая стойкасць да нагрузак з'яўляецца адной з найважнейшых якасцей пенапалістырола. І яна намнога вышэйшая, чым у мінеральный ваты. 

Захаванне трывалых памераў. Пацяпліцель ППТ з'ўляецца трывалым у будаўнічай канструкцыі, пры гэтым с цягам часу эксплаутацыі пабудовы не асядае, не памяншаецца у памерах і не варушыца ў канструкцыі. 

Даўгачасовасць. На пряцягу ўсяго тэрміна жыцця пабудовы якасць уласцівасцей пацяпліцеля ППТ не пагаршаецца. Мінімальнае уцягванне вільготы матэрыяла забяспечвае захаванне трываласці да нагрузак і цеплаізаляцыйную здольнасць да вільготных умоў. Пенапалістырол не ўтварае на сваей павярхні асяроддзя дзеля роста мікраарганізмаў, не гніе, з'яўляецца хімічна трывалым. 

Зручнасць ужывання. Дзякуючы невялікай вазе пенапалістырольныя пліты ППТ зручныя і легкія ва ўжыванні, іх легка можна парэзаць на кавалкі патрэбных памераў звычайнымі прыладамі. Для будаўніка вельмі важным з'яўляецца той факт, што ужывая у працы пенапалістырол, не патрабуецца ўжываць ахоўных сродкау. 

Трываласць да агню. Усе цепляізаляцыйныя матэрыялы ППТ зробленыя з сыравіны, якая змяшчае трывалы да агню матэрыял - анціпірэн. Тэмпература ўжывання пенапалістырола ад -200 да +85°С.

Таблiца эфектыўнасцi пенопласта

Будаўнiчыя матэрыялы

Кафiцыент цеплаправоднасцi

Плотнасць Кг/м Куб

Таўшчыня слоя ў смадпавядаючая па тэрмасупраціўленню сцяне таўшчыней у 2.5 кiрпiча

Пенапалістэрол

0.039

15-50

3

URSA

0.08

32-70

5.5

Асбацэмент

0.19

1800

17.4

Фирбол на асбацэменце

0.12

350

11.3

Бятон

1.3

2400

123

Дрэвавалакнiстыя плiты: цвердыя, мяккiе

0.09-0.19
0.07-0.09

400-800 до 250

5.6

Дрэва сухое

0.12

550

11,3

Камень

2

2400

189

Кiрпiчная кладка на цэментнам растворе

0.7

1800

64



Уся прадукцыя прадпрыемства сертыфікавана ў Рэспубліцы Беларусь, што сцвярджае яе высокую якасць.